Фартэпіянны майстар Яўген Салаўёў, Майстар па рамонце, рэстаўрацыі, настройцы і вырабе клавішных інструментаў
25+ гадоў прафесійнага досведу
Працую з піяніна, раялямі, фізгармоніямі, клавісінамі, іншымі клавішнымі інструментамі, а таксама цымбаламі і акустычнымі інструментамі.
Навучанне майстроў
Праводжу падрыхтоўку і настаўніцтва для маладых спецыялістаў.
Аўтарскія інструменты і крама тавараў
Ствараю ўнікальныя прылады па індывідуальнай задуме і патрабаванням кліентаў. Вялікі набор паслугаў, у тым ліку продаж тавараў для фартэпіяна.
Мае паслугі
Націсніце на картку, каб павялічыць і паглядзець падрабязней.
Рамонт і рэстаўрацыя
Рамонт і рэстаўрацыя клавішных інструментаў
Рамонт, рэстаўрацыя і, зразумела, настройка раяляў, піяніна, клавесінаў,
цымбал, фісгармоній і нават Rhodes Fender Pianos. Прафесійнае аднаўленне
механікі, корпуса, струн, гуказдобычы і агульнай іграбельнасці інструмента.
Вытворчасць прыладаў
Сістэмы для куляння і перавозкі інструментаў
Вытворчасць надзейных сістэм і прыладаў для бяспечнага куляння,
пераносак і транспарціроўкі раяляў і піяніна.
Канструкцыі разлічаныя на вялікую вагу, стабільнасць і зручнасць працы
у складаных умовах памяшканняў і вузкіх праёмах.
Вынаходніцтва і распрацоўка
Мацаванне кутоў корпусу і падстаўкі для цымбал
Вынаходніцтва ў галіне дадатковага мацавання і ўмацавання кутоў корпусу цымбал,
праверанае і дапрацаванае падчас шматгадовага назірання за інструментамі ў працы.
Акрамя таго — вытворчасць надзейных цымбальных падставак, створаных
для стабільнасці, устойлівасці і максімальнага камфорту музыкі.
Распрацоўка і вытворчасць
Раляльныя ролікі, рамкі і транспартныя сістэмы
Распрацоўка, вытворчасць і ўсталёўка паліамідных раяльных ролікаў
на падшыпніках — для лёгкага і бяспечнага перасоўвання інструмента па сцэне.
Стварэнне міжнаножкавых раяльных рамак для раяляў, якія мусяць часта
змяняць пазіцыю. Вытворчасць падролікавых раяльных вазкоў — трывалых
і зручных у працы транспартных сістэм для вялікіх інструментаў.
Вытворчасць струн
Басовыя струны з меднай навіўкай
Вытворчасць басовых струн з меднай навіўкай для ўсіх тыпаў клавішных
інструментаў — фартэпіяна, клавесіну і цымбалаў. Дакладная намотка,
падбор матэрыялаў і кантроль нацяжэння забяспечваюць чыстае, насычанае
гучанне і працяглы тэрмін службы струны.
Пастаўка камплектуючых
Еўрапейскія запчасткі і інструмент
Пастаўка еўрапейскіх запчастак для рамонту фартэпіяна і раяляў,
а таксама прафесійнага інструмента для фартэпіянных майстроў.
Толькі надзейныя кампаненты і інструмент, правераны ў майстэрнях
і прызначаны для дакладных рэгуляванняў і якаснай рэстаўрацыі.
Адукацыйны праект
Беларускі слоўнік фартэпіянных тэрмінаў
Паступовае стварэнне і сістэматызацыя беларускага слоўніка
тэхнічных фартэпіянных тэрмінаў. Праект накіраваны на ўнармаванне
прафесійнай лексікі, удакладненне тэрмінаў і пашырэнне беларускай
тэхнічнай мовы ў сферы рамонту, наладкі і вырабу клавішных інструментаў.
Гатовыя працы і блог майстра
A.Förster 1963 у БДАМТ — дзіўная гісторыя ратавання
Унікальная гісторыя раяля A.Förster 1963 года.
Ад старой студыі Беларускага радыё — да другога жыцця ў фае
Беларускага Дзяржаўнага Акадэмічнага Музычнага Тэатра пасля рэстаўрацыі ў 2015 годзе.
Чытаць артыкул →
Фісгармонія Hofberg 1917 у Нясвіжы — рэстаўрацыя для Палаца Радзівілаў
Перад адкрыццём палаца пасля рэстаўрацыі ў 2012 годзе нашай майстэрні выпаў гонар аднавіць фісгармонь,
набытую музеем у прыватнага антыквара. Патрабаванні былі канцэртныя: каб выглядала годна і працавала як новая.
Рэстаўрацыя 2020 года з зменай колеру па жаданні замоўцы.
Праз абмежаванне па шырыні давялося ўпершыню апільваць карнізы
на 113‑гадовым інструменце — вынік атрымаўся гарманічным і акуратным.
Чытаць артыкул →
Крама
Струны для фартэпіяна
Новыя струны, дакладная пасадка, чыстае гучанне.
Кошт — па запыце.
Малаткі для механікі
Малаткі для фартэпіяна, піяніна і раяля — шырокі выбар набораў
для замены і рэстаўрацыі.